Паша писал(а):К сожалению нет. Сейчас нет такой возможности.
Наконт файла VIN.txt.
Вынайшаў, крыху праўда "гемарны", варыянт як яго атрымаць. Для гэтага трэба мець доступ да ETKA версіі 7.3, (ці больш позняй, якая ставіцца з базай VIN-аў), ці то паставіць самому, ці то знайсці ў кого небудзь. Затым пашукаць патрэбны вам файл у дырэкторыі па адрасе: ETKA-->USERDATA-->FGST. Калі аўто ў вас маладзейшае за 2012 год (для ETKA 7.3), то вялікая верагоднасць, што вы яго там знойдзяце. Хачу папярэдзіць, што, паколькі ў гэтай дырэкторыі знаходзіцца вялікая колькасць (каля мільёна) файлаў, то трэба мець крыху цярпення, каб дачакацца калі дырэкотрыя адчыніцца (маёй старэнькай Toshiba з працэсарам ў 2 гігагерцы і 2-ма гігабайтамі памяці на гэта спатрэбілася больш 5-ці хвілін)
Дадам -- знойдзеце VIN на сваё аўто, калі пашанцуе, таму што не на ўсе аўтамабілі вырабленыя канцэрнам ёсць інфармацыя ў базе праграмы
Последний раз редактировалось
nyoman 20 май 2014, 08:59, всего редактировалось 1 раз.